RU | BE | EN | eye

Аб інстытуце

Дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут жылля – НІПТІС ім. Атаева С.С.» выконвае поўны цыкл работ, пачынаючы ад навукова-даследчых, праектна-канструктарскіх і інжынерна-пошукавых распрацовак, завяршаючы праектамі новага будаўніцтва, рэканструкцыі, мадэрнізацыі і капітальнага рамонту.

Інстытут з’яўляецца базавым ў структуры Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва па навуковым даследаванням і распрацоўцы канструктыўна-тэхналагічных сістэм будынкаў і збудаванняў, распрацоўцы энергаэфектыўных інжынерных сістэм будынкаў, праектаванню і рэканструкцыі прадпрыемстваў індустрыяльнага домабудавання, комплекснай рэканструкцыі і праектах ўстойлівага развіцця існуючай жылой забудовы, фарміраванню і суправаджэнню галіновай праграмы «Энергазберажэнне», галаўной арганізацыяй па фарміраванню і суправаджэнню Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай праграмы «Будаўнічыя матэрыялы і тэхналогіі».

Інстытут ўключае 14 навукова-даследчых, праектна-тэхналагічных і інфармацыйных аддзелаў, у якіх працуюць больш за 200 чалавек, у тым ліку: 4 доктара і 14 кандыдатаў навук, 8 лаўрэатаў Прэмій Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і СССР.

Сярод партнёраў інстытута перадавыя навуковыя і праектныя арганізацыі Расіі, Казахстана, Украіны, Германіі, Фінляндыі, Кітая, Манголіі і інш. краін, а таксама профільныя кафедры БДТУ, БНТУ, БрДТУ, ПДУ.

У інстытуце функцыянуе кафедра «Рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў» будаўнічага факультэта БНТУ.

Вопыт, прафесіяналізм і кампетэнтнасць нашых супрацоўнікаў з’яўляюцца асновай супрацоўніцтва інстытута з арганізацыямі будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь і з еўрапейскімі будаўнічымі кампаніямі.

Дзелавое ўзаемадзеянне і дасягнутыя практычныя вынікі дазваляюць нам паспяхова вырашаць задачы, пастаўленыя органамі дзяржаўнага кіравання будаўніцтвам і арганізацыямі-заказчыкамі.

^